РУС БЕЛ ENG

История, традиции, достижения учреждения образования

Уводзіны

У апошні час у школьнікаў і працаўнікоў школы і дзіцячага сада з’явілася цікавасць да гісторыі сваёй установы адукацыі. Узнаўленне старонак гісторыі школы, дзе вучацца дзеці, бавяць свой час і працуюць дарослыя -  цікава. Але найбольш захапляючай становіцца пошукавая работа тады, калі дакранаешся да архіўных матэрыялаў і дакументаў мінулага, адкрываеш імёны і прозвішчы людзей, якія даўно забыты, калі па пясчынцы ўзнаўляеш шлях, які пераадолела школа і яе вучні, настаўнікі і іншыя працаўнікі, даўжыня якога дзесяцігоддзі.

Вярнуцца да вытокаў, знайсці вытокі роднай школы, дзе працуем, вучымся – патрыятычная справа. Час бяжыць хутка, быццам спяшаецца. І таму неабходна весці летапіс школы кожны дзень, каб не згінулі цікавыя звесткі ў небыццё, традыцыі школы, любімыя настаўнікі і вучні. А як цікава прасачыць, кім сталі былыя выпускнікі школы. Якія яны сталі праз  10-30 гадоў і больш пасля заканчэння школы.

Хочацца прывесці словы вядомага паэта Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, які пісаў: «Уважение к минувшему – вот черта, отличающая образованность от дикости».

Мы накіроўваемся ў цікавае і захапляльнае падарожжа пошуку вытокаў роднай школы.

Галоўная мэта нашай работы – правесці пошукавую работу па збору матэрыялу для стварэння летапісу роднай школы.

  1. Асноўная частка. Гісторыя школы

 

Мінулае не забываецца: мінулае – настаўнік будучага

                                                                                                            Кітайская прымаўка

Гісторыя – гэта той настаўнік, які дае

                                                                       мудрыя парады на дзень заўтрашні

                                                                                                   Альбертас Лаурынчукас

 

  • 20-я – 30-я гады

        Школа ў Любушанах была адкрыта ў 1929 годзе. Дзяржаўнага памяшкання не было, заняткі праходзілі ў хаце старшыні калгаса Крывіцы Ціта. Першая настаўніца – Лук’яновіч Ніна. Першыя настаўнікі, якія арганізавалі лікбезы – Габец Мікалай, Сіняк Марыя Захараўна.

 У 1931 годзе ў Любушаны грамадскасцю была перавезена  хата памерам 9м х 11м, якую забралі ў раскулачанага гаспадара ў Пчэлінску і прыстасавалі пад школу. Гэта была двухкамплектная школа. 

Першым настаўнікам у Любушанскай школе быў Сярмяжка Іван Іванавіч

Дзяцей займалася шмат, узрост іх розны. Адны і тыя ж настаўнікі выкладалі розныя прадметы. Але жаданне вучыцца было вельмі моцным.

У хаце Вагуры арганізавалі дзіцячыя яслі. Загадчыцай была Ганна Іванаўна Крывіца, нянечкай – Еўфрасіння Фёдараўна Жукоўская.

     У 30-я гады дырэктарам Любушанскай школы працаваў Габец Мікалай Міхайлавіч. Яго жонка Марыя Захараўна таксама выкладала ў гэтай школе. У хуткім часе Мікалая Міхайлавіча прызываюць у армію, Марыя Захараўна едзе да бацькоў. У гэты час Любушанскую школу закрываюць. Вучні наведваюць пачатковыя школы ў вёсках Рубеж і Несцяроўка, спадзяюцца, што хутка змогуць наведваць родную школу. Але пачынаецца Вялікая Айчынная вайна. Школы ў гэты перыяд не працавалі. Пусты будынак быў сумным напамінам пра шчаслівае дзяцінства.      Памяшканне школы ў Любушанах знаходзілася побач з   хатай Галіны Шмэрка, якую разам з сям’ёй расстралялі фашысты. 3 ліпеня 2005 года на гэтым месцы ўстаноўлены помнік у гонар усіх землякоў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

1.2. 40-я – 70-я гады

   Пасля вайны школа гасцінна адчыніла свае дзверы для любушанскіх хлопчыкаў і дзяўчынак.У 50-я гады дырэктарам школы працаваў Запрудскі Іван Іосіфавіч. Яго жонка Кацярына Дарафееўна была настаўніцаў пачатковых класаў. Шмарлоўская Марыя Сцяпанаўна выкладала матэматыку, Паддубская Ганна Сцяпанаўна – беларускую мову і літаратуру, Няхай Марыя Лук’янаўна – замежную (нямецкую) мову.

 

У 60-ым годзе Любушанская школа стала васьмігодкай. У гэты час на пасадзе дырэктара працаваў Іваноў Мікалай Максімавіч, які таксама выкладаў гісторыю. Веды па рускай мове і літаратуры даносіла да вучняў яго жонка Надзея Якаўлеўна. Завучам працаваў Аляксандр Фёдаравіч Кавалёнак і вёў урокі матэматыкі. У гэтым жа калектыве працавала і яго жонка Марыя Паўлаўна, якая вяла ўрокі ў пачатковых класах.

У 70-я гады дырэктарам школы стала працаваць Палачанская Людміла Уладзіміраўна, якая вельмі цікава і даступна выкладала гісторыю. Гэта незвычайная, таленавітая настаўніца, якая выкарыстоўвала на сваіх уроках арыгінальныя методыкі.

     У школе праводзілася вялікая краязнаўчая работа, вывучалася гісторыя вёскі, былі адшуканы сваякі Каралёва Уладзіміра, які загінуў у гады вайны летам 44-га года ў вёсцы Любушаны. На той час яму споўнілася толькі 22 гады. На сустрэчу з любушанскімі школьнікамі з Чыты прыязджала яго сястра Вера Пятроўна Максімава – дырэктар Чыцінскага Дома піянераў.

Напрыканцы 70-ых гадоў дырэктарам школы стала Шунейка Яніна Антонаўна, якая выкладала рускую мову і літаратуру. Піянерважатай у гэты час працавала Саскавец Зоя Фёдараўна, потым яна выкладала рускую і беларускую мовы.

    Імем Канстанціна Заслонава названа піянерская дружына школы. Атрад імя Марата Казея заўсёды быў у ліку лепшых. Вучні гэтага атрада вялі перапіску з сястрой Героя Савецкага Саюза Арыяднай Іванаўнай Казей.

У 70-я гады ў школе працавалі Жукоўская Аляксандра Антонаўна (пачатковыя класы), Рымашэўская Паліна Мікалаеўна (пачатковыя класы), Няхай Марыя Лук’янаўна (нямецкая мова), Сідарэвіч Марыя Барысаўна (гісторыя), Волкава Ганна Іванаўна (пачатковыя класы), Кавалёнак Аляксандр Фёдаравіч (матэматыка), Кавалёнак Марыя Паўлаўна (пачатковыя класы), Гоцман Марыя Піліпаўна (руская мова).

 1.3. 1980-я гады – 2000-я  гады

У 80-я гады дырэктарам школы працавала Сідарэвіч Марыя Барысаўна, завучам – Гулькевіч Міхаіл Міхайлавіч.      У пачатковых класах выкладалі: Жукоўская Аляксандра Антонаўна, Рымашэўская Паліна Мікалаеўна, Маркоўская Галіна Васільеўна, Гоман Кацярына Вольфаўна, урокі матэматыкі і фізікі вялі Ермаловіч Тамара Віктараўна і Кандраль Віктар Уладзіміравіч, геаграфію выкладала Ермаловіч Таццяна Аляксееўна, роднай мове навучала любушанскіх хлопчыкаў і дзяўчынак Жукоўская Марыя Піліпаўна, рускай мове – Рамашкевіч Надзея Пятроўна. Веды па біялогіі да вучняў даносіла Яроцкая Надзея Анатольеўна. Урокі замежнай мовы вяла Рэвенкова Лілія Мікалаеўна. Піянерважатай працавала Ермаловіч Валянціна Алегаўна.

 

Фарбуе верасень лісты ў асенні колер.  

Сышліся зноў і я, і ты ў роднай школе.     

Класныя кіраўнікі Гулькевіч Міхаіл Міхайлавіч і Сідарэвіч Марыя Барысаўна са сваімі вучнямі.

Рудэня Марыя Барысаўна з вучнямі

Любімымі класнымі кіраўнікамі ў школе былі Алена Рыгораўна (настаўніца геаграфіі) і Валянціна Генрыхаўна (настаўніца замежнай мовы).

   

Урокі пачыналіся з ранішняй гімнастыкі на свежым паветры

 

На пасадзе дырэктара Любушанскай базавай школы працавалі ў канцы 80-ых гадоў Яроцкая Надзея Анатольеўна, Цупрык Валянціна Рыгораўна.

З 1994 года—сярэдняя школа, 2002 года  - сярэдняя школа - дзіцячы сад,

2005 года—установа адукацыі “Любушанскі дзяржаўны вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа”. Сучасны будынак школы быў пабудаваны ў 1995 годзе.

     Пасярод вёскі Любушаны ўзняўся прыгожы двухпавярховы будынак сярэдняй школы   

Любушанская школа.

Туляць шаты таполі

 Сярод квецені буйнай,

  На вясковым прыволлі.

Любушанскую школу

Промні сонца цалуюць

І свавольна на шыбах

Казку лета малююць.

                                                                     Галіна Яблонская.

 

У новым будынку школы зазвінелі дзіцячыя галасы 1 верасня 1995 года. Калектыў школы ў гэты час узначальвала Ляшчанка Людміла Максімаўна.

Першыя выпускнікі Любушанскай сярэдняй школы са сваімі настаўнікамі.

      З 2003 года дырэктарам школы стаў Цыбулька Аляксандр Пятровіч. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага, факультэт фізікі. У школе  выкладае інфарматыку і фізіку. Малады спецыяліст, якога паважаюць і любяць не толькі ў педкалектыве, але і калектыве дзяцей. Дарэчы  яго называюць “наш любімы фізік”.

 З 1 сакавіка 2018 года дырэктарам стаў Котаў Яўгеній Аляксандравіч, выпускнік БГПУ імя Максіма Танка, факультэт гісторыі, які прапрацаваў у нашай школе два гады. У сувязі з адкрыццём 01.04.2020 года ДУ "Бярэзінскі раённы цэнтр па абслугоўванню бюджэтных арганізацый" Котаў Я.А. быў назначаны яго ўпраўляючым.

З 01.04.2020 дырэктарам установы стала выпускніца нашай школы Абазовік (Колесень) Алена Яўгенаўна, якая нарадзілася ў в.Быковічы, што знаходзіцца непадалёк ад аг.Любушаны. У 1994 годзе Алена Яўгенаўна скончыла ДУ "Барысаўскі педагагічны каледж" па спецыяльнасці "Выкладанне ў пачатковых класах агульнаадукацыйнай школы", у 2008 годзе - УА "Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова" па спецыяльнасці "Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура". З 1 верасня 1995 года Абазовік А.Я. працуе ў Любушанскай сярэдняй школе Бярэзінскага раёна.

1.4. Знакамітыя выпускнікі

     Мы ганарымся сваімі выпускнікамі, сярод  якіх нямала вядомых і знакамітых людзей.

     Савасцёнак Пётр Мікалаевіч – загадчык кафедры філасофіі і гуманітарных праблем адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

     Паддубскі Мікалай Мікалаевіч, які доўгі час працаваў намеснікам міністра сельскай гаспадаркі Украіны

Цэдрык Міхаіл Сямёнавіч нарадзіўся 9.05.1930 г. у в. Любушаны. Беларускі фізік і педагог, доктар фізіка-матэматычных навук (1984г.), прафесар (1985г.) Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі (1980г.), скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1954г.), дзе і працаваў (з 1961г. і з 1993г. – загадчык кафедры, з 1971г. – прарэктар). Навуковыя працы па фізіцы сегнетаэлектрыкай, даследванні працэсаў крышталізацыі і ўплыву знешніх фактараў пры вырошчванні сегнетаэлектрычных крышталёў на іх структуры і фізічныя ўласцівасці, аўтар першага на беларускай мове “Курса агульнай фізікі. Цеплата і малекулярная фізіка.” 1994 год. і інш.   

Заключэнне

    Няма будучага без мінулага. Мы абавязаны ведаць сваю гісторыю, захоўваць яе традыцыі, звычаі. З гэтай мэтай праводзіцца рэспубліканская акцыя “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

 У рамках акцыі вучнем 10 класа Шыкам Сяргеем  на чале з выкладчыкамі гісторыі Атрошчанка Г.М. і беларускай мовы і літаратуры Яблонскай Г. А. праведзена работа па збору матэрыялу пра родную школу. Работа працягваецца з 2008 года, пачынала яе на той час намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Цэдрык Т.С. Былі праведзены сустрэчы са старэйшымі мясцовымі жыхарамі, якія вучыліся адукацыі, з былымі настаўнікамі школы, з выпускнікамі. Сабраныя расказы, фотаздымкі ўвайшлі ў аснову работы “Летапіс школы”. Перагортваючы старонкі работы ўзгадваюцца настаўнікі, былыя выпускнікі, адразу ж успамінаюцца тыя далёкія школьныя гады.  

Вярнуцца да вытокаў, знайсці пачатак роднай школы, дзе працуем, вучымся – патрыятычная справа. Час бяжыць хутка, быццам спяшаецца. І таму  летапіс школы дапаможа захаваць звесткі пра ўсіх, хто меў дачыненне да школы.  Мы прадоўжым пошукавую работу па збору звестак аб былых кіраўніках школы, аб настаўніках і выпускніках. Гэта работа не толькі цікавая зместам, але і вельмі карысная. Ад года к году вучні будуць збіраць звесткі пра школу і яе выхаванцаў, працаўнікоў і папаўняць новым матэрыялам творчую работу.   

Дадатак.  Выпускі розных гадоў

Выпуск 1983

Выпуск 1986

 

Выпуск 1992

Выпуск 1993

Выпуск 1994 (базавая школа)

Выпуск 1996 (першы выпуск сярэдняй школы)

Выпуск 1997

Выпуск 1998

Выпуск 1999

Выпуск 2000

Выпуск 2001

 

Выпуск 2002

   

Выпуск 2003

 

Выпуск 2004

 

Выпуск 2005

 

Выпуск 2006 

 

Выпуск 2007

 

Выпуск 2008

 

Выпуск 2009

Выпуск 2010

 

Выпуск 2011

 

Выпуск 2012

 

 

 

 

 

 

 

Знаменитые выпускники

Знаменитые выпускники
 Шкудров Сергей Сергеевич
 
 О достижениях этого статного молодого человека, работающего помощником лесничего Заостровечского лесничества, СМИ рассказывали не один раз, и поводы были самые значимые.
Напомним, Сергей порадовал своими высокими результатами еще будучи начинающим вальщиком: на 30-ом Всемирном чемпионате лесорубов в 2012 году он стал чемпионом мира среди юниоров, а в 2014-ом впервые выступал в основной команде профессионалов, и вернулся тогда из мирового первенства снова не с пустыми руками – он трижды поднимался на пьедестал победителей и был признан бронзовым призером в личном зачете И вот новая заветная победа: на 32-м Всемирном чемпионате вальщиков леса, который прошел 8-11 сентября в Польше, Сергей Шкудров снова оказался на высоте, продемонстрировав свои профессионализм и волю к победе. В итоге у нашего земляка второе место в личном зачете. В результате сборная команда Министерства лесного хозяйства Беларуси заняла первое место. Эта победа – знаковая для лесной отрасли. Долгие годы упорных тренировок принесли свои плоды. Кубок мирового чемпионата – уверенное доказательство того, что белорусские вальщики – настоящие профессионалы.
 
Цедрик Михаил Семенович
09.09.1930. года рождения в д. Долгий Лог, Погостский с/с, Березинский р-н, Минская обл. Сейчас это улица Луговая в аг. Любушаны.
В 1950 году поступил в МГПИ им. А.М. Горького. Закончил Минский государственный педагогический институт им. А.М.Горького, физико-математический факультет, в 1954 году. С 1950-1954г.г. – учеба в МГПИ им А.М.Горького; 1954-1957г.г. – аспирант МГПИ; 1957 –1961г.г. – старший преподаватель кафедры общей физики МГПИ; 1961 – 1971г.г. – доцент, зав.кафедрой общей физики МГПИ; 1971 – 1993г.г. – проректор по научной работе МГПИ; 1993 – ноябрь 1994 г. – зав. кафедрой экспериментальной физики МГПИ. Умер 29.11.1994 г.
Защитил кандидатскую диссертацию в 1958 году, доцент – 1963г., доктор физ.-мат. наук – 1984г., профессор – 1985г.
а) Юбилейная медаль в ознаменование 100-летия со дня рождения В.И.Ленина “За доблестный труд” – 1970г.
б) Почетная грамота Верховного Совета БССР – 1972г.
в) Заслуженный работник высшей школы БССР – 1980г.
г) Отличник просвещения БССР – 1968г.
д) Отличник просвещения СССР – 1984г.
Физик, педагог, доктор физико-математических наук, профессор, проректор по научной деятельности, заведующий кафедры экспериментальной физики МГПУ имени М. Горького.
 
Савостенок Петр Николаевич
Родился в 1944 году в д. Любушаны, Березинского района, Минской области. Начальник Центра профессионального развития и инновационного образования, кандидат философских наук, доцент. Занимал должности заведующего социологической лабораторией, декана факультета, заведующего кафедрой, руководителя Высшей школы рекламы, начальника центра профессионального развития и инновационного образования; зам. главного редактора журнала «Кіраванне ў адукацыі», профессора кафедры; неоднократно был председателем ГЭК.
Заслуги (звания, значки, грамоты): знак «Отличник образования Республики Беларусь». Грамоты и почетные грамоты Министерства образования Республики Беларусь.
 
Казакевич Николай Константинович
Родился 5 мая 1934 года в д. Дулебы, Березинского района, Минской области.  Белорусский живописец, заслуженный деятель искусства БССР. 1955 год - окончил Минское художественное училище,  1961 год - Белорусский государственный театрально-художественный институт.  Ученик В. П. Суховерхова, А. П. Мозолева, В. К. Цвирко.  Член Союза художников СССР с 1961 года- участник республиканских  художественных выставок. Участник республиканских, художественных выставок с 1961 г. Работает в основном в области пейзажа, в стиле импрессионизма: "Осень на Браславщине" (1961), "Весенняя зелень" (1962), "Секир-гора", "Соловецкие острова", "Красные скалы" (1966), "Голубой рассвет", "Белые ночи", "Остров Валаам" (1967), "Весна" (1969). Написал сюжетно-тематические композиции: "В тылу врага" (1964 - 1965), "Праздник песни" (1969), «Юность» (1972), «Над родными просторами» (1979). Работы находятся в гомельском краеведческом музее, Государственном художественном музее Республики Беларусь, фондах министерства культуры России, музеи русского и советского импрессионизма Флейшера, США, в музеях Белостока и Чехии. Имеет награды: Государственная премия Республики Беларусь (2000) — за серию пейзажей «Краявiды Беларусi», выполненных в 1995—1998 годах, орден Дружбы народов, орден Франциска Скорины (Беларусь, 2010), бронзовая медаль ВДНХ СССР за работу «Юность», заслуженный деятель искусств Беларуси, Почетная грамота Верховного Совета Белорусской ССР. Участник республиканских и зарубежных выставок: Австрия, Беларусь, Болгария, Германия, Венгрия, Литва, Польша, Россия, Украина, Франция, Финляндия, Югославия.

 

свернуть