РУС БЕЛ ENG

Дзень пяты. Сцяжынка дабрыні “Давайце, сябры, заўсёды адзін аднаму жадаць дабра!”

03.01.2024
03.01.2024 года ў аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей Любушанскай сярэдняй школы Бярэзінскага раёна пяты дзень праходзіў пад дэвізам “Давайце, сябры, заўсёды адзін аднаму жадаць дабра!” Прайшлі розныя пазнавальныя мерапрыемствы: дзеці яшчэ раз пагаварылі аб сяброўстве і сябрах, праглядзелі мультфільм “Сказка о дружбе”, на гульнявой праграме “Дружба моцная ў нас” паказалі якія яны дружныя, на вясёлых стартах “Ай ды мы!” якія моцныя і спартыўныя.