РУС БЕЛ ENG

Справаздача работы папячыцельскага савета за 2022/2023 навучальны год

01.09.2023

Справаздача

аб рабоце Папячыцельскага савета

дзяржаўнай установы адукацыі “Любушанская сярэдняя школа Бярэзінскага раёна”  за 2022/2023 навучальны год

 

Папячыцельскі савет з’яўляецца органам самакіравання ўстановы адукацыі і прызначаны аказваць садзейнічанне ў забеспячэнні яго дзейнасці і развіцці. У склад Папячыцельскага савета ў 2022/2023 навучальным годзе ўваходзілі 62 чалавекі: 60 бацькоў (прадстаўнікі ад дашкольных груп і кожнага класа 1-10), 1 прадстаўнік педагагічнага калектыву, 1 прадстаўнік арганізацый.

У складзе ініцыятыўнай групы папячыцельскага савета працавала 6 прадстаўнікоў Папячыцельскага савета. Старшыня – Несцяровіч Таццяна Фёдараўна.

На першым пасяджэнні папячыцельскага савета былі размеркаваны абавязкі, вывучана палажэнне аб рабоце Папячыцельскага савета, заканадаўчыя дакументы, якія вызначаюць яго функцыі і паўнамоцтвы. Дзейнасць была арганізавана на падставе Статута ўстановы адукацыі і Палажэння аб Папячыцельскім савеце ў адпаведнасці з планам работы на 2022/2023 навучальны год.

За 2022/2023 навучальны год праведзена 2 агульныя сходы папячыцельскага савета, на якім былі разгледжаны пытанні размеркавання грашовых сродкаў Папячыцельскага савета ўстановы адукацыі, па факце правядзення якога складзены пратакол і зроблена выпіска.

  1. Аб змяненні ў складзе Папячыцельскага савета. Выбары актыву Папячыцельскага савета і размеркаванне абавязкаў.
  2. Аб аналізе выкарыстання сродкаў Папячыцельскага савета за 2021/2022 навучальны год. Аб правядзененні мерапрыемстваў па выкананні плана папячыцельскага савета на 2022/2023 навучальны год.
  3. Аб зацвярджэнні плана работы Папячыцельскага савета на 2022/2023 навучальны год.
  4. Аб вызначэнні напрамкаў, памераў і парадку дзейнасці ў новым навучальным годзе.
  5. Аб аналізе работы Папячыцельскага савета за І паўгоддзе 2022/2023 навучальнага года.
  6. Аб узгадненні аб’ёма работы па падрыхтоўцы ўстановы адукацыі да новага навучальнага года.
  7. Аб вызначэнні напрамкаў, памераў і парадку выкарыстання сродкаў Папячыцельскага савета на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі.

Работа Папячыцельскага савета на працягу 2022/2023 навучальнага года праводзілася ў адпаведнасці з зацверджаным планам работы. Аказвалася садзейнічанне прыцягненню пазабюджэтных сродкаў для забеспячэння дзейнасці і развіцця УА. Грашовых сродкі ў 2022/2023 навучальным годзе на рахунак не паступалі, на рахунку засталіся не выкарыстаныя грашовыя сродкі ў суме 279,50 рублёў. Грашовыя сродкі Папячыцельскага савета фарміраваліся з добраахвотных пералічэнняў (узносаў) фізічных асоб, якія залічваюцца на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак па ўліку іншых дзяржаўных сродкаў. Фінансавая справаздача дадаецца.

Актыўны ўдзел прынялі бацькі ў арганізацыі збору макулатуры. Усяго здадзена макулатуры за 2022 год 1860 кг, пры норме 1420 кг, што складае звыш 100% выканання плана.

Спонсарская і шэфская дапамога ў 2022/2023 годзе склала 4825, 50 рублёў на рамонтныя работы (набыццё фарбы (эмалі, ВДАК), пэндзаляў будаўнічых, валікаў, вапны і інш.) і на закупку туалетнай паперы, папяровых ручнікоў, мяшкоў для смецця, аднаразовых пальчатак, губак для мыцця посуду і інш., 1515 рублей.

         Дабрачыннасць. У верасні праходзіла акцыя “Дапамажы пайсці ў школу”. Спонсарскую дапамогу першакласнікам аказала падшэфнае прадпрыемства СУП “АграМАЗ”, былі закуплены ранцы. У снежні прайшла навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” і рэспубліканская акцыя “Цуды на Каляды”, аказана дабрачынная дапамога дзецям з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў, дзецям з АПФР, усяго 11 сем’яў (31 дзіця), спонсарская дапамога (навагоднія падарункі па 2 кг), усяго 108 былі закуплены СУП “АграМАЗ”.

Старшыня папячыцельскага савета                     Несцяровіч Т.Ф.

 

 Справаздача

аб выкарыстанні грашовых сродкаў  Папячыцельскага савета

дзяржаўнай установы адукацыі “Любушанская сярэдняя школа Бярэзінскага раёна”

за 2022/2023 навучальны год

Усяго паступіла сродкаў на рахунак за 2022/2023 навучальны год

Усяго выкарыстана:

Астатак на 31.08.2023 года

 

1 паўгоддзе

2 паўгоддзе

За 2020/2021 навучальны год

За 2021/2022 навучальны год

 

-

-

-

265 рублёў

14, 50

279, 50 рублёў