РУС БЕЛ ENG

План работы на зімовых канікулах

29.12.2023

План правядзення

зімовых канікул з 29.12.2023 па 07.01.2024 з выхаванцамі дашкольных груп дзяржаўнай установы адукацыі “Любушанская сярэдняя школа Бярэзінскага раёна”

Мэта: умацаванне здароўя дзяцей; стварэнне спрыяльнай эмацыянальнай, псіхалагічнай абстаноўкі для знаходжання дзяцей у дашкольных групах; развіццё індывідуальных, творчых здольнасцей дзяцей 

Дзень тыдня

Тэма дня

Формы работы

29.12.2023

пятніца

“Сустракаем Новы год”

Мэта: развіваць творчыя здольнасці дзяцей; выхоўваць цікавасць да святкавання Новага года

·     Гутарка “Калі прыходзіць Новы год”;

·     Стварэнне гульнёвых сітуацый: “Мішка захварэў”, “Сустракаем Новы год!”;

·     Прадукцыйная дзейнасць: маляванне “Навагодняя ёлка”, канструяванне – “Навагодняя каробачка” ;

·     С.р. гульні “Новы год”, “Снегавік”

·     Чытанне казкі “Адкуль з’явіўся Дзед Мароз”;

·     Другая палова дня - па цыклаграме нерэгламентаванай дзейнасці

30.12.2023

субота

Выхадны дзень

·        Сямейны адпачынак

31.12.2023

нядзеля

Выхадны дзень

·        Сямейны адпачынак

01.01.2024

панядзелак

Выхадны дзень

·        Сямейны адпачынак

02.01.2024

аўторак

Выхадны дзень

·        Сямейны адпачынак

03.01.2024

серада

“Бяспечны Новы год”

Мэта: замацоўваць асновы бяспечнай жыццядзейнасці, садзейнічаць фарміраванню ўсвядомленных адносін да сваёй бяспекі

 

·        Гутаркі па АБЖ, ПДР, пажарнай бяспецы;

·        Д.г. па тэме;

·        Абыгрыванне сітуацый “Калі бацькоў няма дома”, “Бяспечны Новы год”, “Дзе можна гуляць на вуліцы”, “Небяспечныя зносіны” і інш.;

·        Разгляданне ілюстрацый “Урокі бяспекі” з наступным абмеркаваннем;

·        Прадукцыйная дзейнасць: маляванне па тэме;

·        Чытанне і абмеркаванне твораў па тэме;

·        Чытанне казкі “Кошкін дом” (гр. “Сонейка”);

·        Паказ настольнага тэатра “Кошкін дом” (гр. “Вясёлка”);

·        Другая палова дня - па цыклаграме нерэгламентаванай дзейнасці

04.01.2024

чацвер

“Па слядах Дзеда Мароза”

Мэта: замацоўваць веды дзяцей пра святы     

 

·        Гутаркі пра мінулыя святы, навагоднія падарункі”;

·        Фізкультурны вольны час “Гульні са Снегавічком” (група “Сонейка”);

·        Музычна-забаўляльная дыскатэка “У гасцях у Дзядулі Мароза», гульні на інструментах (група “Вясёлка”);

·        Гульні з чароўнай скрыначкай (па тыпу развіццёвай гульні “Адгадай па апісанні” па тэме “Падарункі”, “Навагоднія цацкі”;

·        Другая палова дня - па цыклаграме нерэгламентаванай дзейнасці

05.01.2024

пятніца

“У гасцях у казкі”

Мэта: развіваць цікавасць да казак, як твораў мастацтва, садзейнічаць раскрыццю творчага патэнцыялу дзяцей,  развіваць уяўленне

·        Чытанне беларускіх народных казак (у адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі);

·        Арганізацыя выставы ў кніжных вугалках “Мае любімыя казкі”

·        Гульні-трэнінгі “Назаві добрых герояў казкі”, “Злых герояў казкі” і інш.;

·        С.р. гульні “Казачны горад” (на прагулцы);

·        Чытанне казак – інсцэніроўкі, гульні-драматызацыі;

·        Лепка “Любімыя казачныя героі”;

·        Канструяванне з геаметрычных фігур “Адгадай, што гэта” і інш.;

·        Другая палова дня - па цыклаграме нерэгламентаванай дзейнасці

06.01.2024

субота

 

Выхадны дзень

·        Сямейны адпачынак

07.01.2024

нядзеля

 

Выхадны дзень

·        Сямейны адпачынак