РУС БЕЛ ENG

Родительский университет

Бацькоўскі ўніверсітэт

01.09.2023

Бацькоўскі ўніверсітэт

 

Актуальнай формай арганізацыі работы з бацькамі ў 2023/2024 навучальным годзе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі становіцца прадаўжэнне рэалізацыі праекта Бацькоўскі ўніверсітэт.

Школа зяўляецца важнейшым сацыяльным інстытутам, з якім сямя ўзаемадзейнічае на працягу ўсяго навучання дзіцяці. Эфектыўнасць адукацыі і выхавання дзіцяці шмат у чым залежыць ад таго, наколькі цесная гэтая сувязь. Супрацоўніцтва сямі і школы ў інтарэсах дзіцяці можа быць паспяховым толькі ў тым выпадку, калі яны стануць саюзнікамі, што дасць магчымасць ім лепш даведацца пра дзіця, улічваць яго індывідуальныя асаблівасці пры развіцці яго здольнасцей дзіцяці, сфарміраваць жыццёвыя арыенціры і каштоўнасныя прыярытэты.

Мэта Бацькоўскага ўніверсітэта – павышэнне педагагічнай і псіхалагічнай культуры бацькоў, фарміраванне адказнага, пазітыўнага бацькоўства. Універсітэт педагагічных ведаў для бацькоў павінен садзейнічаць устанаўленню кантактаў бацькоў са школай, узаемадзеянню бацькоў і педагогаў у выхаванні, развіцці і сацыялізацыі дзіцяці.

Асноўныя задачы Бацькаўскага ўніверсітэта:

  • фарміраванне каштоўнасна-сэнсавых асноў бацькоўства; актуалізацыя пачуцця адказнасці за выкананне бацькоўскіх функцый;
  • фарміраванне і развіццё псіхолага-педагагічных кампетэнцый бацькоў у галіне сямейнага выхавання (фарміраванне ведаў аб сямейнай псіхалогіі, дзіцяча-бацькоўскіх адносінах, узроставых асаблівасцях дзяцей, фарміраванне гарманічных сямейных адносін, навыкаў канструктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі і інш.), садзейнічанне развіццю навыкаў самаадукацыі бацькоў;
  • забеспячэнне мэтанакіраванай работы па прафілактыцы сямейнага недабрабытуі сацыяльнага сіроцтва, зніжэнне рызыкі канфліктных сітуацый і крызісных станаў, узнікнення цяжкасцей у сямейным выхаванні, аказанне своечасовай псіхолага-педагагічнай і інфармацыйнай дапамогі семям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю;
  • арганізацыя эфектыўнага супрацоўніцтва і партнёрства бацькоў навучэнцаў і ўстановы адукацыі і г.д.

Мэтавая група - бацькі (законныя прадстаўнікі) навучэнцаў.

Напрамкі працы Бацькоўскага ўніверсітэта:

  1. Арганізацыйны:

- фарміраванне вочнай і дыстанцыйнай форм навучання ў Бацькоўскім універсітэце;

- распрацоўка Інтэрнэт-сайта бацькоўскага ўніверсітэта”;

- стварэнне ў папулярных сацыяльных сетках (Укантакце, Аднакласнікі, Facebook) Інтэрнэт-рэсурсаў для размяшчэння інфармацыі аб дзейнасці Бацькоўскага ўніверсітэта (анонс маючых адбыцца сустрэч, навіны аб мінулых сустрэчах, матэрыялы адукацыйнага характару для бацькоў і г.д.) .

  1. Інфармацыйна-асветніцкі:

- прэзентацыя зместу праграмы і мерапрыемстваў Бацькаўскага ўніверсітэта;

- арганізацыя псіхолага-педагагічнай асветы бацькоў па розных аспектах сямейнага выхавання:

- прававое: аб магчымасцях, правах і абавязках у ажыццяўленні адукацыйных патрэб сямі;

- псіхолага-педагагічны: аб метадах і формах выхавання, навучання дзіцяці;

- грамадзянскі: аб шляхах развіцця адукацыі, школы.

- кансультаванне бацькоў па юрыдычных, псіхолага-педагагічных і іншых праблемах.

III. Змястоўны:

- навукова-метадычнае забеспячэнне фарміравання псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў у галіне выхавання і развіцця дзяцей з улікам сацыякультурных традыцый, сучасных праблем і асаблівасцей развіцця грамадства;

- пашырэнне выхаваўчага і творчага патэнцыялу бацькоў і сямі ў цэлым.

Выхаваўчая дзейнасць Бацькоўскага ўніверсітэта будуецца:

- на адзнацы бацькамі ўласнага жыццёвага вопыту;

- на набыцці новых спазнанняў у апоры на ўласныя ўнутраныя рэзервы;

- на стабільных зносінах дзяцей і іх бацькоў;

- на фарміраванні атмасферы пошуку новых ведаў;

- на самаўдасканаленні бацькоў праз усведамленне імі індывідуальнага погляду на дзіця;

- на развіцці творчых здольнасцей членаў сямі;

- на ўменні бачыць вынікі развіцця дзяцей;

- ва ўменні бачыць цяжкасці і шукаць шляхі іх пераадолення, выбудоўваць лесвіцу поспеху.

Праца Бацькоўскага ўніверсітэта арганізуецца з улікам заканамернасцяў развіцця дзіцяці ў розныя ўзроставыя перыяды па трох ступенях: I ступень – Маё дзіцямалодшы школьнік для бацькоў навучэнцаў I-IV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,

II ступень – Маё дзіця – падлетак для бацькоў навучэнцаў V-IX класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,

III ступень – Маё дзіця – старшакласнік для бацькоў навучэнцаў X-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Прапанаваныя напрамкі будуць садзейнічаць уключэнню бацькоў у актыўнае супрацоўніцтва са школай у вырашэнні праблем сямейнага выхавання. Арганізацыя ўзаемадзеяння з бацькамі навучэнцаў у рамках Бацькоўскага ўніверсітэта дасць магчымасць абяднаць намаганні бацькоў, педагогаў, педагогаў-псіхолагаў, педагогаў сацыяльных і іншых спецыялістаў па арганізацыі канструктыўнага дыялога ў пошуку адказаў на актуальныя пытанні сямейнага выхавання.

 

свернуть
22 сентября, пятница

Помощь родителя ребенку в адаптации к школе (1 класс)

подробнее...
29 сентября, пятница

Возрастные и психологические особенности подростка. (8 класс)

подробнее...
10 октября, вторник

Особенности адаптации ребёнка к условиям обучения в средней школе

подробнее...
26 октября, четверг

Рэжым дня школьніка. (2 клас)

подробнее...
27 октября, пятница

Сям'я як мікраасяроддзе жыцця і развіцця дзіцяці. Маральныя і культурныя каштоўнасці сям'і. (7 клас)

подробнее...
17 ноября, пятница

Особенности организации учебного труда подростков. (10 класс)

подробнее...
21 декабря, четверг

Слагаемые родительского авторитета

подробнее...
24 ноября, пятница

Фіялагічныя і псіхалагічныя асаблівасці малодшых школьнікаў. (2 клас)

подробнее...
22 декабря, пятница

Причины стресса у современного подростка

подробнее...
28 декабря, четверг

Ребёнок учится тому, что видит у себя в дому: родители пример тому. (8 класс)

подробнее...
29 декабря, пятница

Ребёнок среди сверстников

подробнее...
13 января, суббота

Роль семьи в выборе ребёнком пути дальнейшего образования

подробнее...
26 января, пятница

Помощь семьи в профессиональной ориентации ребенка (9 класс)

подробнее...
1 февраля, четверг

Как уберечь ребёнка от насилия

подробнее...
6 февраля, вторник

Роль семьи в развитии моральных качеств подростка. (9 класс)

подробнее...
2023
сентябрь
10 сентября, воскресенье

План работы бацькоўскага ўніверсітэта на 2023/2024 навучальны год

подробнее...