Інфармацыя аб музеі
01.02.2023Музей быў заснаваны 2 верасня 2002 года, загад № 53. Уваход у музей аздоблены фантазіяй і творчасцю былой настаўніцы школы Яроцкай Надзеі Анатольеўны. Музей ўзнаўляе побыт і атмасферу тыповай сялянскай беларускай хаты. На базе музея працуе аб’яднанне па інтарэсах “Краязнаўства”. Частка музейнай экспазіцыі размяшчаецца ў рознаўзроставай дашкольнай групе “Вясёлка” пад назвай міні-музей “Сялянская хатка”. Важная асаблівасць музея – удзел у яго стварэнні дзяцей і іх бацькоў. Навучэнцы такім чынам адчуваюць сваю прыналежнасць да творчасці, тут яны ўжо не проста сузіральнікі, а сааўтары. Таксама бацькі актыўна прымаюць удзел у мерапрыемствах установы адукацыі: ранішніках, народных і спартыўных святах. Толькі той, хто любіць, шануе і паважае захаванае папярэднім пакаленнем, можа любіць радзіму, пазнаваць яе, стаць сапраўдным патрыётам.
Кароткая характарыстыка музейных фондаў: асноўны фонд музея прадстаўлены 100 экспанатамі, дапаможны фонд музея налічвае 12 экспанатаў.
Найбольш каштоўныя музейныя прадметы: калаўрот, ручнікі, рубашка, капыл, радыёла, самавар, сукала. У школьным музеі прадстаўлены экспанаты, якія выраблены бабулямі вучняў (вышываны ручнік і посцілка Аляксандры Абазовік – бабулі былой вучаніцы АбазовікВалерыі), посцілка, вытканная Яблонскай Эміліяй (бабуля Макарэвіч Веранікі) – гэтыя рэчы яднаюць мінулыя і сучасныя пакаленні, яны як своеасаблівы ланцуг гістарычнай памяці. У музеі таксама прадстаўлены экспанаты, вырабленыя вучнямі і настаўнікамі Любушанскай сярэдняй школы (сурвэткі, пано, вышываная карціна).Сярод каштоўных экспанатаў музея вылучаецца вышываная кашуля, над якой старанна працавала Кацярына Паддубская, маці нашага славутага земляка. Увогуле, усе экспанаты ў музей ахвяравалі жыхары Любушан, Быковіч, Дулеб, Ягадкі. Сабраныя разам, яны ствараюць непаўторны каларыт утульнай вясковай хаты, у якой кожны атрыбут мае сваё месца.
Апісанне экспазіцый (назва экспазіцыі і яе апісанне): экспазіцыя музея “Беларуская хатка” складаецца з асноўныхраздзелаў:
- Прадметы хатняга ўжытку;
- Прылады промыслаў і рамёстваў, сельскагаспадарчы інвентар;
- Адзенне, творы народнага мастацтва.
Музей быўзаснаваны 2 верасня 2002 года, загад № 53. Уваход у музей аздоблены фантазіяй і творчасцю былой настаўніцы школы Яроцкай Надзеі Анатольеўны. Музей ўзнаўляе побыт і атмасферу тыповай сялянскай беларускай хаты. На базе музея працуе аб’яднанне па інтарэсах “Краязнаўства”. Частка музейнай экспазіцыі размяшчаецца ў рознаўзроставай дашкольнай групе “Вясёлка” пад назвай міні-музей “Сялянская хатка”. Важная асаблівасць музея – удзел у яго стварэнні дзяцей і іх бацькоў. Навучэнцы такім чынам адчуваюць сваю прыналежнасць да творчасці, тут яны ўжо не проста сузіральнікі, а сааўтары. Таксама бацькі актыўна прымаюць удзел у мерапрыемствах установы адукацыі: ранішніках, народных і спартыўных святах. Толькі той, хто любіць, шануе і паважае захаванае папярэднім пакаленнем, можа любіць радзіму, пазнаваць яе, стаць сапраўдным патрыётам.
Кароткая характарыстыка музейных фондаў: асноўны фонд музея прадстаўлены 100 экспанатамі, дапаможны фонд музея налічвае 12 экспанатаў.
Найбольш каштоўныя музейныя прадметы: калаўрот, ручнікі, рубашка, капыл, радыёла, самавар, сукала. У школьным музеі прадстаўлены экспанаты, якія выраблены бабулямі вучняў (вышываны ручнік і посцілка Аляксандры Абазовік – бабулі былой вучаніцы АбазовікВалерыі), посцілка, вытканная Яблонскай Эміліяй (бабуля Макарэвіч Веранікі) – гэтыя рэчы яднаюць мінулыя і сучасныя пакаленні, яны як своеасаблівы ланцуг гістарычнай памяці. У музеі таксама прадстаўлены экспанаты, вырабленыя вучнямі і настаўнікамі Любушанскай сярэдняй школы (сурвэткі, пано, вышываная карціна).Сярод каштоўных экспанатаў музея вылучаецца вышываная кашуля, над якой старанна працавала Кацярына Паддубская, маці нашага славутага земляка. Увогуле, усе экспанаты ў музей ахвяравалі жыхары Любушан, Быковіч, Дулеб, Ягадкі. Сабраныя разам, яны ствараюць непаўторны каларыт утульнай вясковай хаты, у якой кожны атрыбут мае сваё месца.
Апісанне экспазіцый (назва экспазіцыі і яе апісанне): экспазіцыя музея “Беларуская хатка” складаецца з асноўныхраздзелаў:
- Прадметы хатняга ўжытку;
- Прылады промыслаў і рамёстваў, сельскагаспадарчы інвентар;
- Адзенне, творы народнага мастацтва.
Адрас музея: 222319 аг. Любушаны, вул. Школьная, д.26, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць., тэлефон 8 (01715) 63-9-28
Профіль: этнаграфічны.